Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2024, 09:28

Міжнародны форум да 80-годдзя вызвалення Беларусі пройдзе ў НАН 25-26 чэрвеня

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі 25-26 чэрвеня сумесна з Міністэрствам абароны, Міністэрствам адукацыі, грамадскімі аб'яднаннямі краіны праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і сучаснасць (да 80-годдзя вызвалення Беларусі)", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

У рабоце форуму прымуць удзел больш за 400 чалавек - прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, Генеральнай пракуратуры, вучоныя, архівісты, настаўнікі, студэнты, краязнаўцы, работнікі музеяў і бібліятэк з Мінска, Брэста, Гродна, Гомеля, Віцебска, Магілёва і іншых гарадоў Беларусі, а таксама гісторыкі Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

Запланавана больш за 100 дакладаў і прэзентацый удзельнікаў у рамках пленарнага пасяджэння і работы секцый: "Вялікая Айчынная вайна ў навуковым, культурным і мемарыяльным вымярэнні", "Падзеі Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннай эпохі. Гісторыя на старонках школьных падручнікаў", "Нацысцкі акупацыйны рэжым і партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі (1941-1944 гг.)".

Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, Міністэрствам абароны, Нацыянальным архівам і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа падрыхтаваны тэматычныя выставы, дзе ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з артэфактамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, новымі навуковымі і навукова-папулярнымі публікацыямі, якія раскрываюць малавядомыя старонкі Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўнутраным дворыку Акадэміі навук будзе працаваць палявая кухня, дзе можна будзе паспрабаваць салдацкую кашу.

"Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя "Баграціён", вынікам якой стала вызваленне нашай рэспублікі і спыненне генацыду беларускага народа, прадэманстравала ўсяму свету ўзрослыя магчымасці Чырвонай Арміі, высокія маральныя якасці савецкіх салдат і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў. Інтарэс да гэтай найвялікшай у гісторыі Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў аперацыі не слабее і праз дзесяцігоддзі", - адзначылі ў НАН.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі