Ігар Карпенка
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны электаральны форум праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Міжнародны электаральны форум пройдзе ў Мінску з 18 па 20 верасня. Форум адкрые новыя магчымасці для абмену ведамі, вопытам і ідэямі, стане платформай для адкрытай дыскусіі прафесіяналаў і ўсіх тых, хто цікавіцца выбарчым правам і тэхналогіямі. Тэмамі, якія будуць абмяркоўвацца, стануць пытанні бяспекі і лічбавізацыі выбарчага працэсу, удзелу грамадзянскай супольнасці ў выбарах, прававой асветы моладзі.
"Мы правядзём агульную электаральную дыскусію. Інакш кажучы, калегі падзеляцца інфармацыяй адносна тых электаральных мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў іх краінах, - расказаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка. - Абмяркуем пытанне рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў галіне выбарчага права і выбарчых тэхналогій. Пры ЦВК створаны Маладзёжны савет. Шэраг такіх саветаў створаны пры ЦВК нашых калег. Хочам нешта такое кансультатыўнае стварыць пры Кансультатыўным савеце выбарчых органаў краін СНД. Акрамя таго, разгледзім пытанні ўдасканалення механізмаў назірання за выбарамі".
Паводле яго слоў, ЦВК СНД цікавы наш вопыт правядзення датэрміновага галасавання і канстытуцыйнага рэферэндуму. У сваю чаргу, ЦВК Беларусі зацікаўлена ў абмене вопытам з калегамі ў пытаннях падрыхтоўкі арганізатараў выбараў. "Мы гатовы абмеркаваць пытанні прававой асветы моладзі. Гэта тэма таксама даволі сёння актуальная. У прыватнасці, мы з гэтага навучальнага года сумесна з Міністэрствам адукацыі запускаем новы праект для старшых школьнікаў па выбарчым праве і выбарчых тэхналогіях. Распрацаваны адпаведныя метадычныя рэкамендацыі па рэалізацыі названага праекта. Выпушчана адпаведная літаратура. Плануем правесці ў бліжэйшы час семінар з тымі педагагічнымі работнікамі, якія будуць рэалізоўваць гэтыя метадычныя рэкамендацыі на месцах, - падкрэсліў Ігар Карпенка. - І, вядома, нас будзе цікавіць тэма электаральнага суверэнітэту".

Сёння ЦВК Беларусі наведаюць дэлегацыі Туркменістана, Таджыкістана і Кыргызстана. У рамках форуму пройдуць пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў - удзельніц СНД, міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Міжнародныя стандарты ў выбарчым працэсе: вопыт і перспектывы развіцця". Завершыцца форум маладзёжным праектам "Выбірай.BY" 20 верасня ў гандлёвым цэнтры "Сталіца".-0-
Фота Віталя Піваварчыка