ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 28 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2019, 12:36

Міжнароднае ваеннае супрацоўніцтва краін ШАС абмяркуюць у Пекіне

Фота з архіва
Фота з архіва

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пекіне з 9 па 12 снежня Міністэрства абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі праводзіць падагульняючую сустрэчу кіраўнікоў органаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У ёй прымае ўдзел начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі генерал-маёр Алег Воінаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.

У парадку дня аналіз выканання плана міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў ШАС у 2019 годзе і планаванне мерапрыемстваў на 2020 год. На палях мерапрыемства кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіць з дакладам "Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ШАС". Таксама прадугледжаны двухбаковыя сустрэчы генерал-маёра Алега Воінава з прадстаўнікамі органаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва краін ШАС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі