Фота з архіва
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) пачаў работу Міжгаліновы маніторынгавы цэнтр, галоўная задача якога - садзейнічанне работнікам у вырашэнні пытанняў і спрэчных сітуацый, звязаных з працоўнымі адносінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ФПБ.
Для зручнасці грамадзян у цэнтры ўведзены адзіны тэлефонны нумар - 8 (801) 100 11 11. Званок бясплатны для абанентаў "Белтэлекама" і мабільных аператараў life:), A1, МТС. Звароты прымаюцца з панядзелка па чацвер з 8.30 да 17.30, у пятніцу з 8.30 да 16.15.
Звярнуцца можна, калі чалавек сумняваецца, ці правільна яму разлічылі заработную плату, ці законна прымянілі дысцыплінарнае спагнанне, заключылі альбо скасавалі працоўны дагавор, або не ведае, на якія гарантыі можна разлічваць у той ці іншай сітуацыі, як дзейнічаць у выпадку атрымання вытворчай траўмы, канфлікту з кіраўніцтвам і гэтак далей.
"У прафсаюзаў назапашаны вялікі вопыт у частцы правядзення прамых тэлефонных ліній па актуальных для работнікаў тэмах. Гарачыя лініі працуюць па пытаннях аплаты і аховы працы, працоўных адносін, сітуацыях на спажывецкім рынку і іншых. Вырашэнне пытання ў "адным акне" - гэта зручная і эфектыўная форма. Людзям не трэба траціць час на пошук кантакту, дзе ім дапамогуць вырашыць тыя ці іншыя сітуацыі. Спецыялісты цэнтра нацэлены на аператыўнае вырашэнне пытанняў работнікаў, - расказалі ў прэс-службе ФПБ. - У выпадку неабходнасці прадстаўнікі прафсаюзаў будуць выязджаць на месца для аб'ектыўнага разгляду пытання. Поўнае суправаджэнне і кантроль за вырашэннем сітуацый - ні адзін зварот не застанецца без увагі. Прадугледжана таксама і зваротная сувязь. Пры гэтым цэнтр забяспечвае канфідэнцыяльнасць персанальных даных тых, хто звярнуўся. Акрамя таго, для зручнасці пакуль яшчэ прадаўжаюць працаваць нумары тэлефонаў прафсаюзных спецыялістаў па напрамках - прывычныя для людзей кантакты гарачых ліній па пытаннях аховы працы выплаты заработнай платы, адразу ліквідавацца не будуць".
Міжгаліновы маніторынгавы цэнтр будзе аналізаваць характар зваротаў грамадзян, акумуляваць інфармацыю аб праблемных сітуацыях у працоўных калектывах усіх галін з мэтай прыняцця сістэмных мер рэагавання на запатрабаванні людзей.-0-