Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2024, 03:46

Мітынг-рэквіем "Памяці загінулых - будзьце дастойныя!" праходзіць у Брэсцкай крэпасці

22 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" пачаўся мітынг-рэквіем "Памяці загінулых - будзьце дастойныя!", прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У цырымоніі прымае  ўдзел прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тысячы брастаўчан і гасцей горада над Бугам лічаць сваім абавязкам ноччу 22 чэрвеня прыйсці ў крэпасць. Людзі прыязджаюць з розных куткоў Беларусі, з блізкага і далёкага замежжа, каб ушанаваць памяць усіх тых, хто змагаўся за мір на Зямлі. У тым ліку ў Брэст прыбылі каля 40 афіцыйных дэлегацый. Людзі прайшлі своеасаблівай дарогай памяці ад увахода "Зорка" да плошчы Цырыманіялаў, дзе пачаўся мітынг-рэквіем.

Падрыхтоўка да гэтага знакавага мерапрыемства заняла ў творчай групы амаль паўгода. Праграма ўмоўна падзелена на чатыры блокі: з сучаснага яна пераносіць у трагічнае мінулае. У музычна-тэатралізаваным паказе задзейнічаны каля 1 тыс. чалавек, у тым ліку салісты, творчыя калектывы, ваеннаслужачыя, ваенна-гістарычныя рэканструктары. Упершыню ў такім мерапрыемстве ў Брэсцкай крэпасці прымаюць удзел студэнты Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М.С.Шчэпкіна (Масква, РФ).

"Успамінаем не толькі тых, хто загінуў. У цэлым гаворым пра подзвіг савецкіх людзей, пра генацыд беларускага народа. У кампазіцыі прымяняем і традыцыйныя, і новыя формы. Выкарыстоўваем святло, музыку, харэаграфію і іншыя жанры для мастацкага выяўлення", - расказалі арганізатары.

Яшчэ адно нязменнае мерапрыемства ў праграме 22 чэрвеня - ваенна-гістарычная рэканструкцыя абароны Брэсцкай крэпасці. Яна пачнецца каля пяці гадзін раніцы. Гледачы ўбачаць ключавыя эпізоды абароны легендарнай цытадэлі над Бугам.-0-

 

Фота Паўла Арлоўскага

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі