Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2022, 13:14

Міцкевіч аб грамадскім абмеркаванні законапраектаў: эфектыўная форма зваротнай сувязі

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадскае абмеркаванне законапраектаў з'яўляецца эфектыўнай формай зваротнай сувязі, заявіў журналістам старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Міцкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі эфектыўная (форма работы. - Заўвага БЕЛТА). Над рознымі праектамі працуюць розныя спецыялісты, розная колькасць распрацоўшчыкаў. Прадстаўляючы законапраект для абмеркавання, напрыклад у сетцы Інтэрнэт (ёсць і іншыя спосабы і метады: дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы з працоўнымі калектывамі або актывам таго ці іншага рэгіёна), мы атрымліваем зваротную сувязь. Часта паступае вельмі шмат прапаноў, заўваг, якія абмяркоўваюцца, аналізуюцца. Нейкія праўкі ўносяцца", - сказаў Валерый Міцкевіч.

Паводле яго слоў, гэта важна, калі людзі, якія не займаліся падрыхтоўкай законапраекта, збоку на яго паглядзяць, убачаць нейкія няяснасці, недакладнасці або прапануюць больш дасканалыя фармулёўкі. "На шчасце, у нас такіх прапаноў вельмі шмат па ўсіх законапраектах, асабліва па тых, якія закранаюць правы і інтарэсы людзей", - адзначыў старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў.

У Мінску сёння праходзіць канферэнцыя "Права на сучасным этапе развіцця грамадства і дзяржавы", прымеркаваная да святкавання Дня юрыста. Удзел прымаюць прадстаўнікі розных юрыдычных спецыяльнасцей, якія з'яўляюцца экспертамі ў галіне права, эканомікі, абароны персанальных даных, лічбавізацыі з усіх рэгіёнаў Беларусі. Удзельнічаюць прадстаўнікі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйнага Суда, Вярхоўнага Суда, Генеральнай Пракуратуры, Следчага камітэта і іншых дзяржаўных органаў Беларусі.

У ходзе канферэнцыі будуць разгледжаны пытанні, якія датычацца рэалізацыі канстытуцыйнага права на судовую абарону, аналізу вынікаў судовай рэформы ў Беларусі, абароны персанальных даных, лічбавізацыі права, удасканалення падатковага заканадаўства, прававога забеспячэння экалагізацыі эканомікі краіны, урэгулявання адміністрацыйных працэдур, развіцця інстытута медыяцыі і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі