Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 мая 2021, 15:29

Мітрапаліт Веніямін: выкананне запаветаў Збавіцеля - залог мірнай і добрай будучыні

2 мая, Тураў /Кар. БЕЛТА/. Выкананне запаветаў Збавіцеля - залог мірнай і добрай будучыні Беларусі. Аб гэтым Мітрапаліт Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі сказаў сёння ў тураўскім храме, які на Вялікдзень наведаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Велікодная радасць напаўняе сэрцы чалавечыя. Зусім нядаўна мы ўспаміналі апошнія зямныя дні Збавіцеля. Навучаліся і натхняліся тым прыкладам, які пакінуў нам Збавіцель. Яго прыклад жыцця - натхняюча высокі і непаўторны, разам з тым такі неабходны для ўсяго чалавечага роду, - сказаў мітрапаліт. - Выкананне запаветаў Збавіцеля - залог мірнай і добрай будучыні нашай краіны".

"Сёння, калі мы святкуем гэтыя светлыя дні, мы ўсведамляем, што Хрыстос не пакінуў нас у ўваскрэсенні сваім. Ён паабяцаў з намі быць да сканчэння веку", - звярнуў увагу Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Ён падкрэсліў важнасць духоўнага складніка жыцця. "Гучыць заклік абняць усіх з любоўю. Няхай гэты заклік ажыццявіцца на нашай беларускай зямлі ва ўсёй паўнаце", - пажадаў мітрапаліт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі