Сцяг Пятніца, 18 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2025, 19:15

Мітрапаліт Веніямін: у Беларусі шануюць і захоўваюць сваю гісторыю

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх всяе Беларусі
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх всяе Беларусі
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі шануюць і захоўваюць сваю гісторыю, заявіў журналістам Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Сербскай наведала Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню нашай Айчыны. "Наведванне дэлегацыяй Рэспублікі Сербскай храма-помніка - адзін з пунктаў насычанай праграмы, якая ахоплівае наведванне многіх мясцін, значных для Беларусі. І акрамя ўмацавання палітычных сувязей, эканамічных, вядома, вельмі важна ўмацаванне памяці духоўнай і зварот да вытокаў народа Беларусі і Рэспублікі Сербскай", - сказаў Мітрапаліт Веніямін.

Паводле яго слоў, у нашых народаў шмат агульнага. "Наведванне Храма ўсіх святых садзейнічае таму, каб паглядзець, як у Беларусі шануюць, берагуць сваю гісторыю, памяць пра слаўных сыноў і дачок нашага народа, каб, магчыма, нейкія аналагічныя праекты арганізоўваць на сваёй зямлі, у Рэспубліцы Сербскай", - адзначыў Мітрапаліт.

"Нашы народы вельмі блізкія па менталітэце, падыходах, поглядах на жыццё, на прызначэнне чалавека, хрысціянскія каштоўнасці. Усё гэта збліжае нашы народы. Таму вельмі важна такое наведванне, якое, несумненна, будзе таксама значным укладам для яднання нашых народаў, пераадолення выпрабаванняў сённяшніх дзён і для таго, каб разам далей развівацца і дапамагаць адзін аднаму", - дадаў Мітрапаліт Веніямін.

Візіт парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Веча народаў Рэспублікі Сербскай, Босніі і Герцагавіны Срэбранкай Голіч ажыццяўляецца ў адказ на афіцыйнае запрашэнне старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. Гэта рашэнне прынята пасля правядзення на палях чацвёртага Еўразійскага жаночага форуму (верасень 2024 г., Санкт-Пецярбург) сустрэчы Наталлі Качанавай і Срэбранкі Голіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі