Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Фота з архіва
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ключавыя маральныя прынцыпы аб'ядноўваюць усё грамадства, заявіў журналістам Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У кожным пакаленні маральныя каштоўнасці неабходна выхоўваць. І, скажам шчыра, сёння яны маюць патрэбу ў абароне. Гэта абумовіла неабходнасць адраджэння ў 2023 годзе Грамадскага савета па маральнасці, ля вытокаў стварэння якога стаялі прыснапамятны мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) і ў той час кіраўнік Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец", - звярнуў увагу ўладыка.
Мітрапаліт Веніямін нагадаў, што на сходзе наконт заснавання савета ў 2009 годзе было адзначана, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў ідэю яго стварэння і выказаў разуменне занепакоенасці царквы маральным станам грамадства.
Заснавальнікі таксама адзначалі, што савет будзе імкнуцца садзейнічаць духоўнаму аздараўленню нацыі, зацвярджэнню ў беларускім грамадстве высокіх маральных прынцыпаў шляхам прыняцця саветам заключэнняў, рэкамендацый, зваротаў да адпаведных дзяржаўных структур і ўстаноў.
Разам з тым, падкрэсліў мітрапаліт Веніямін, дзяржаўнае і грамадскае жыццё на беларускіх землях заснавана на хрысціянскім поглядзе на свет. Ключавыя маральныя прынцыпы аб'ядноўваюць усё беларускае грамадства. Невыпадкова ў адроджаны Савет па маральнасці ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх традыцыйных для краіны канфесій, буйных грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, міністэрстваў культуры, адукацыі і многія зацікаўленыя людзі.
"Тыя маральныя асновы, якія сфарміравалі характар беларускага народа, з'яўляюцца для нас аксіёмай. Няма неабходнасці даказваць каштоўнасць любові і павагі да бацькоў, сваёй радзімы, значнасць дружбы і працавітасці, вернасці, сумленнасці і дабрыні", - сказаў уладыка.-0-