4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дні святкавання Ражджаства Хрыстовага праваслаўная царква заклікае да радаснай і ўдзячнай малітвы, а таксама міласэрнасці і любові адзін да аднаго. Аб гэтым гаворыцца ў калядным пасланні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, паведамляе БЕЛТА.
"Побач з намі заўсёды ёсць тыя, хто пакутуе, падае духам, адчайваецца, старыя і нядужыя, хворыя, гаротныя і самотныя. Неабходна разумець, што там, дзе няма любові, узаемнай падтрымкі і адказнасці, гатоўнасці ўсё жыццё прынесці ў дар тым, каго любіш, там няма ні шчасця, ні радасці, ні паўнаты быцця, - гаворыцца ў пасланні. - Гасподзь і Збавіцель чакае ад верных дзяцей Святой Царквы добрых спраў - служэння любові і міласэрнасці дзеля нашых бліжніх".
Мітрапаліт Павел таксама адзначыў, што 2015 год прынёс нямала духоўнай радасці: "Ён быў адзначаны тымі многімі добрымі здзяйсненнямі ў жыцці нашай Царквы, якія таксама сталі своеасаблівымі падарункамі Богадзіця Хрысту".-0-