Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2020, 14:41

Мітрапаліт Павел: давайце зробім усё магчымае, каб мір запанаваў на беларускай зямлі

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заклікаў беларусаў да стрыманасці і мудрасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце зробім усё магчымае, каб мір запанаваў на нашай благаславёнай беларускай зямлі. Я заклікаю ўсіх да стрыманасці і мудрасці, - сказаў Мітрапаліт Павел. - Я звяртаюся сёння і да нашых свяшчэннаслужыцеляў, таму што чую, як некаторыя з іх, выкарыстоўваючы інтэрнэт-рэсурсы, сацыяльныя сеткі, спрабуюць увайсці са сваім асабістым меркаваннем, разважаючы аб цяперашніх падзеях. Але ж у кожнага - сваё меркаванне. Госпадам мы прызваны не ўмешвацца ў палітычныя пытанні і справы. Палітыкай павінны займацца палітыкі, а мы, свяшчэннаслужыцелі, павінны супакойваць сэрцы людзей".

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі таксама падкрэсліў, што хрэсны ход не павінен выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах. "Сёння, на жаль, падбухторшчыкі спрабуюць выкарыстоўваць нашы царкоўныя традыцыі, заклікаюць нас выходзіць на хрэсны ход. Але калі яны дарэчы, калі яны традыцыйныя, тады яны прынясуць карысць. А калі нас спрабуюць выкарыстоўваць у сваіх нейкіх палітычных мэтах, то гэты хрэсны ход не на карысць паслужыць. Таму хто хоча памаліцца, я ўсіх заклікаю прыходзіць у храмы і маліцца. Я веру і спадзяюся, што мір благаславёны запануе на нашай зямлі", - адзначыў ён.

Мітрапаліт Павел прыняў удзел у закладцы капсулы на будаўніцтве храма ў гонар святога прападобнага Серафіма Сароўскага ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі