Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 верасня 2012, 10:36

Мітрапаліт Філарэт узнагародзіў Л.Гуляку ордэнам Крыжа святой прападобнай Ефрасінні

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўдастоіў Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гуляку ўзнагароды Беларускай праваслаўнай царквы - ордэна Крыжа святой прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускім экзархаце.

Леанід Гуляка ўзнагароджаны за плённую працу на сваёй пасадзе.

Царкоўны іерарх і Леанід Гуляка абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, звязаных з дыялогам Царквы і дзяржавы. У прыватнасці, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей праінфармаваў Патрыяршага Экзарха аб запланаванай на кастрычнік сустрэчы благачынных Мінскай епархіі з упаўнаважынымі па справах рэлігій і нацыянальнасцей раённых выканаўчых камітэтаў. Размова ішла і аб намечаным на кастрычнік чарговым пасяджэнні каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж БПЦ і органамі дзяржкіравання.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі