ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 красавіка 2020, 09:14

Місія СААЗ прыбудзе ў Беларусь 7 красавіка

Батыр Бердыклычаў. Фота з архіва
Батыр Бердыклычаў. Фота з архіва

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія СААЗ прыбудзе ў Беларусь 7 красавіка. У склад дэлегацыі ўвойдуць тры эксперты. Такая інфармацыя агучана 3 красавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У інтэрв'ю тэлеканалу старшыня СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў падкрэсліў, што "былі мабілізаваны ўсе сілы, каб арганізаваць такую місію ў найкарацейшыя тэрміны". "Мы атрымалі поўнае разуменне з боку Міністэрства аховы здароўя ў тым, што будзе неабходна місіі, - адзначыў Батыр Бердыклычаў. - Усю неабходную падтрымку, якая спатрэбіцца, місія атрымае".

Як паведамлялася, 3 красавіка Міністэрства аховы здароўя ў фармаце тэлевідэаканферэнцыі з Жэневай абмеркавала тэхнічныя дэталі візіту экспертаў СААЗ у Беларусь. Спецыялісты запрошаны кіраўніком беларускай дзяржавы. Яны змогуць на месцы ацаніць рэальную сітуацыю, адэкватнасць прымаемых мер, прааналізаваць клінічныя пратаколы, падыходы да аказання медыцынскай дапамогі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі