Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Місія БДІПЧ АБСЕ аб'явіць вынікі назірання за выбарамі ў Беларусі 18 лістапада

Грамадства 17.11.2019 | 17:38
Карнэлія Вільемін Анке Ёнкер
Карнэлія Вільемін Анке Ёнкер

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання аб'явіць 18 лістапада свае папярэднія вынікі назірання. Аб гэтым сёння паведаміла журналістам кіраўнік місіі Карнэлія Вільемін Анке Ёнкер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Місія БДІПЧ АБСЕ доўгатэрміновая - яе члены прыехалі ў Беларусь 15 кастрычніка і застануцца тут да канца лістапада. "Мы назіралі і за перадвыбарнай кампаніяй, датэрміновым галасаваннем, будзе ахоплены перыяд пасля выбараў. Калі ёсць датэрміновае галасаванне, то гэта толькі верхавіна айсберга, калі мы гаворым пра ўвесь выбарчы працэс. І гаварыць нешта цяпер пра яго рана, таму што мы хочам, каб у нас была поўная карціна, - падкрэсліла кіраўнік місіі. - Спачатку мы збяром усе формы наглядальнікаў, а потым можам зрабіць высновы аб выбарчым працэсе. І заўтра на прэс-канферэнцыі раскажам аб агульнай карціне - аб тым, што адбывалася да выбараў, у час датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень выбараў".

Місія кантактуе абсалютна з усімі ўдзельнікамі выбарчага працэсу. "Мы хочам мець 360 градусаў для агляду таго, што адбываецца ў час выбараў. І мы маем самыя розныя думкі і меркаванні аб тым, як ідзе працэс. Заўтра раскажам аб гэтым дэталёва, а ў канчатковай справаздачы ўжо будуць высновы", - сказала Карнэлія Вільемін Анке Ёнкер. Яна дадала, што ўсяго ў краіне ад місіі 400 наглядальнікаў. Кароткатэрміновыя наглядальнікі пакінуць краіну адразу пасля выбараў.

Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання стартавала 12 лістапада і прадоўжылася па 16 лістапада ўключна. Як праінфармаваў Цэнтрвыбаркам, за пяць дзён яўка выбаршчыкаў склала 35,77 працэнта.

Сёння ж асноўны дзень галасавання. Для правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў утворана 110 выбарчых акруг, сфарміраваны 5831 участак для галасавання, у тым ліку 46 за межамі краіны.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праводзяцца па аднамандатных выбарчых акругах. Для вызначэння вынікаў выкарыстоўваецца мажарытарная выбарчая сістэма адноснай большасці. Прызнаецца, што выбары адбыліся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палавіну выбаршчыкаў акругi, уключаных у спісы. Выбраным лічыцца кандыдат, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў.

Выбарчыя ўчасткі ў краіне адкрыліся ў 8.00 і будуць працаваць да 20.00. На тых, што ўтвораны ў воінскіх часцях, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, участковыя камісіі могуць аб'явіць галасаванне завершаным і раней за 20.00, калі прагаласавалі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спіс.

Бюлетэнь выдаецца пры прад'яўленні пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншых дакументаў. Да іх аднесены службовае пасведчанне дзяржаўнага служачага, студэнцкі білет, вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійнае пасведчанне (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), даведка органаў унутраных спраў (для грамадзян, якія страцілі пашпарт), а таксама пасведчанне аб інваліднасці.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.