ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 кастрычніка 2020, 17:25

Міратворчую місію ўпершыню стварылі на вучэнні АДКБ у Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

15 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. На камандна-штабным вучэнні з міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства - 2020", якое праходзіць у Віцебскай вобласці, упершыню ў практыцы такіх манеўраў сфарміравана міратворчая місія, паведамілі БЕЛТА ў аб'яднаным прэс-цэнтры вучэння.

"Міратворчая місія з супрацоўнікаў Сакратарыята і Аб'яднанага штаба АДКБ у час вучэння аналізуе абстаноўку ў зоне ўмоўнага канфлікту, вызначае прычыны рознагалоссяў і прапануе шляхі іх вырашэння, - адзначылі ў прэс-цэнтры. - На місію ўскладаюцца арганізацыя і правядзенне перагавораў з прадстаўнікамі канфліктуючых бакоў і мясцовых улад з мэтай прадухілення нарастання напружанасці і для дасягнення кампрамісу".

На вучэнні міратворчая місія АДКБ цесна ўзаемадзейнічае з аб'яднаным камандаваннем Калектыўных міратворчых сіл АДКБ, прадстаўнікамі ААН і іншых міжнародных арганізацый, якія працуюць у зоне ўмоўнага канфлікту, а таксама каардынуе меры палітычнага, ваеннага, інфармацыйнага, сацыяльна-прававога і гуманітарнага характару для ўрэгулявання "канфлікту". Важную ролю місія адыгрывае ў дапамозе міратворчым кантынгентам, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, у давядзенні асноўных палажэнняў па прымяненні норм міжнароднага гуманітарнага права ва ўзброеных канфліктах.

"Удзел у камандна-штабным вучэнні "Непарушнае братэрства - 2020" міратворчай місіі даў магчымасць адпрацаваць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні міратворчай аперацыі Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ у зоне ўмоўнага канфлікту", - дадалі ў прэс-цэнтры.

У вучэнні пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі ўдзельнічаюць кантынгенты дзяржаў - членаў АДКБ, аператыўныя групы Аб'яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ, паліцэйскія (міліцэйскія) сілы і выратавальныя падраздзяленні. Агульная колькасць удзельнікаў вучэння складае больш за 900 чалавек, таксама задзейнічаны звыш 120 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку беспілотныя лятальныя апараты, два верталёты Мі-8АМТШ і два ўдарныя верталёты Мі-24 Цэнтральнай ваеннай акругі Узброеных Сіл Расіі. Вучэнні праводзяцца ў два этапы і завершацца 16 кастрычніка розыгрышам практычных дзеянняў на палігоне Лосвіда ў Віцебскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі