Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінтранс з 23 мая ўводзіць летнія абмежаванні нагрузак на рэспубліканскіх дарогах

Грамадства 22.05.2019 | 16:34
Фота з архіва
Фота з архіва

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі з 23 мая па 31 жніўня ўводзіць летнія абмежаванні нагрузак на рэспубліканскіх дарогах. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінтранса, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з пастановай Мінтранса нумар 10 ад 6 сакавіка, пры дзённай тэмпературы паветра вышэйшай за плюс 25 градусаў на рэспубліканскіх дарогах з асфальтабетонным пакрыццём устанаўліваецца максімальная нагрузка на адзіночную вось не большая за 6 т. Такія абмежаванні дзейнічаюць з 11:00 да 20:00 уключна.

Гэтыя абмежаванні не распаўсюджваюцца на платныя аўтадарогі і ўчасткі платных аўтамабільных дарог па пераліку згодна з дадаткам да пастановы. У іх ліку М1/Е30 Брэст (Казловічы) - Мінск - граніца Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі), М2 Мінск - Нацыянальны аэрапорт Мінск, М4 Мінск - Магілёў і інш.

Акрамя таго, абмежаванні не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, самаходныя машыны, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бітумаў дарожных, бетонных і асфальтабетонных сумесей, небяспечных грузаў, збожжа, камбікармоў, насення рапсу, насеннага фонду, малака і малочных прадуктаў, а таксама грузаў, перавозімых у транспартных сродках з ізатэрмічным кузавам, для захаванасці якіх патрабуецца выкананне спецыяльнага тэмпературнага і санітарна-гігіенічнага рэжымаў; транспартныя сродкі, што ажыццяўляюць перавозкі адходаў жывёльнага паходжання для іх утылізацыі і (або) перапрацоўкі; транспартныя сродкі, самаходныя машыны, што ажыццяўляюць дзейнасць па ўтрыманні, рамонце і развіцці (узвядзенні, рэканструкцыі) аўтамабільных дарог агульнага карыстання; транспартныя сродкі, самаходныя машыны, што ажыццяўляюць перавозкі, звязаныя з ліквідацыяй надзвычайных сітуацый і наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў.

На аўтамабільных дарогах устаноўлены адпаведныя часовыя дарожныя знакі. Для транспартных сродкаў, якія падпадаюць пад абмежаванні, вызначаны пляцоўкі і месцы адстою. За перамяшчэннем цяжкавагавікоў будзе арганізаваны пастаянны кантроль.

Часовыя абмежаванні абумоўлены тым, што пры высокіх станоўчых тэмпературах дэфармацыйныя і трываласныя ўласцівасці пакрыццяў, якія змяшчаюць арганічныя вяжучыя, істотна пагаршаюцца. Асфальтабетоннае пакрыццё пад уздзеяннем павышаных восевых нагрузак транспарту дэфармуецца, што прыводзіць да ўтварэння ўвагнутасцей, зрушэнняў, наплываў, пагоркаў, упадзін і каляіны. Таму ў мэтах забеспячэння захаванасці аўтамабільных дарог прымаецца рашэнне аб абмежаванні руху аўтатранспарту ў асаблівы перыяд складаных метэаралагічных умоў. Такая практыка прынята ў многіх краінах з падобнымі кліматычнымі ўмовамі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Збіраем аптэчку ў водпуск Што можа спатрэбіцца ў падарожжы турысту: антысептык, сродак ад алергіі, абязбольвальны і гарачкапаніжальны сродак, процідыярэйны сродак і інш.