Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 жніўня 2019, 16:19

Мінтранс вызначыў парадак аднясення вуліц населеных пунктаў да аўтадарог

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інструкцыя аб парадку аднясення вуліц населеных пунктаў да аўтамабільных дарог зацверджана пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 18 чэрвеня 2019 года нумар 34, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Інструкцыяй устаноўлены парадак аднясення вуліц да аўтамабільных дарог агульнага карыстання для распаўсюджання на іх дзеяння закона ад 2 снежня 1994 года "Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дейнасці".

Згодна з дакументам, статус вуліц пры іх аднясенні да аўтадарог агульнага карыстання захоўваецца. Пры прыняцці такога рашэння ўлічваецца наяўнасць сукупнасці некалькіх умоў: супадзенне вуліцы з участкам аўтадарогі, якая праходзіць па тэрыторыі населенага пункта па адным з напрамкаў, пры адсутнасці аб'язной аўтадарогі; састаўныя інжынерныя збудаванні вуліцы адпавядаюць відам аб'ектаў, што ўваходзяць у склад аўтадарогі, і прад'яўляемым да іх патрабаванням, устаноўленым тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Звесткі аб вуліцах, аднесеных да аўтадарог, уносяцца ў Дзяржаўны рэестр аўтамабільных дарог агульнага карыстання Беларусі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі