Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2019, 16:58

Мінтранс уводзіць сезонныя абмежаванні нагрузак на рэспубліканскіх дарогах

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства транспарту і камунікацый пастановай нумар 10 ад 6 сакавіка 2019 года ўводзіць часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын на рэспубліканскіх аўтадарогах агульнага карыстання, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

fff1

Дакументам вызначаны пералік рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, на якіх нагрузкі на восі транспартных сродкаў абмяжоўваюцца з 25 сакавіка па 25 красавіка. На дарогах (і іх участках), якія ўвайшлі ў гэты пералік, дапускаецца максімальная нагрузка на адзіночную вось 9 т.

У летні перыяд (з 23 мая па 31 жніўня) на аўтадарогах рэспубліканскага значэння з асфальтабетонным пакрыццём з 11.00 да 20.00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў максімальная нагрузка на адзіночную вось складзе не больш за 6 т.

Пастановай таксама зацверджаны пералік транспартных сродкаў, на якія не распаўсюджваецца дзеянне часовых абмежаванняў, устаноўленых на летні перыяд.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі