Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінтранс: у Беларусі рамонту патрабуюць 25 працэнтаў рэспубліканскіх аўтадарог

Грамадства 08.04.2019 | 12:36
Фота з архіва
Фота з архіва

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках дыягностыкі 2018 года 75 працэнтаў агульнай працягласці рэспубліканскіх аўтадарог адпавядае нарматыўным патрабаванням, а 25 працэнтаў патрабуюць рамонту і аднаўлення. Аб гэтым праінфармавалі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, адказваючы на пытанні, што паступілі да "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", паведамляе БЕЛТА.

У міністэрстве звяртаюць увагу, што тэрмін службы аўтамабільных дарог да капітальнага рамонту складае не менш як 15 гадоў.

Што датычыцца магістральных аўтамабільных дарог М4 Мінск - Магілёў, М5/Е271 Мінск - Гомель і М1/Е30 Брэст - Мінск - граніца Расійскай Федэрацыі, па якіх у грамадзян таксама былі пытанні, у Мінтрансе адзначылі, што іх стан адпавядае нарматыўным патрабаванням для дарог першай катэгорыі, акрамя ўчасткаў дарог, дзе не выкананы капітальны рамонт, аднаўленне дарожнага пакрыцця, мастоў і пуцеправодаў. У бягучым годзе на рамонт гэтых дарог плануецца прыцягнуць крэдытныя рэсурсы Банка развіцця.

Закранаючы пытанне развіцця дарожнага будаўніцтва ў Беларусі, у міністэрстве падкрэслілі, што адна з асноўных задач, якая стаіць перад дарожнай галіной у бягучым годзе, - падрыхтоўка рэспубліканскіх аўтадарог да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў. У прыватнасці, у межах праекта "Транспартныя зносіны Беларусі" з удзелам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка плануецца пачаць рэканструкцыю аўтадарогі М7/Е28 Мінск - Ашмяны - граніца Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог). Таксама запланаваны праект па аднаўленні маставых збудаванняў на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах з удзелам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

"Акрамя таго, пачата работа з ЕБРР па прыцягненні фінансавых сродкаў на рэканструкцыю аўтамабільных дарог М3 Мінск - Віцебск і Р46 Лепель - Полацк - граніца Расійскай Федэрацыі (Юхавічы), праводзіцца работа з іншымі міжнароднымі банкамі па прыцягненні фінансавых сродкаў на мадэрнізацыю аўтадарогі М1/Е30 Брэст (Казловічы) - Мінск - граніца Расійскай Федэрацыі, - адзначылі ў Мінтрансе. - Вядзецца работа па праекце рэканструкцыі і тэхнічнага абслугоўвання аўтамабільнай дарогі М10 на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства. На сённяшні дзень праводзіцца падрыхтоўка перадкваліфікацыйнай дакументацыі для выбару прыватнага партнёра".

Згодна з планам міністэрства сёлета будуць завершаны рэканструкцыя аўтадарог Р80 Слабада - Паперня і М6 Мінск - Гродна, будаўніцтва пад'язной аўтадарогі да мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу "Балбасава", а таксама рэканструкцыя моста цераз раку Мухавец на аўтамабільнай дарозе М1/Е30.

Як паведамлялася, напярэдадні "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" БЕЛТА правяла акцыю "Ваша пытанне Прэзідэнту", у час якой паступіла каля 2 тыс. зваротаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.