ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2020, 15:29

Мінтранс расказаў аб прыярытэтах развіцця транспартнага комплексу на 2021-2025 гады

22/10 РКО, РО / 78

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб прыярытэтах дзяржпраграмы развіцця транспартнага комплексу на 2021-2025 гады расказаў сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня аўтамабіліста і дарожніка, начальнік упраўлення развіцця аўтамабільных дарог галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У дзяржпраграме на 2021-2025 гады мы вялікую ўвагу будзем удзяляць бяспецы дарожнага руху. Для Беларусі асноўны прыярытэт - стварэнне камфортных і бяспечных аўтамабільных дарог", - сказаў Сяргей Лявончык.

У прыватнасці ён адзначыў, што на сёння дасягнута нізкая колькасць загінулых на дарогах (56 чалавек на 1 млн жыхароў). "Гэта вельмі добры паказчык у адносінах да нашых краін-суседзей. Аднак мы не спынімся на гэтым і будзем імкнуцца да нулявой смяротнасці на аўтамабільных дарогах і вуліцах населеных пунктаў", - падкрэсліў начальнік упраўлення.

Паводле яго слоў, цяпер рэалізуецца канцэпцыя па бяспецы дарожнага руху. "У нас наняты кансультанты, якія будуць дапамагаць распрацоўваць стратэгію бяспекі дарожнага руху. Таксама ў нас будуць створаны незалежныя інстытуты аўдытараў дарожнай бяспекі. Будзе праведзена ацэнка кожнай дарогі, пачынаючы з магістральных, па міжнароднай сістэме IRAP (так званай сістэме зорнасці). Мы вызначым, якія дарогі ў нас найбольш надзейныя, якія патрабуюць дадатковых намаганняў", - растлумачыў Сяргей Лявончык.

Прадстаўнік Мінтранса распавёў, што ў наступную пяцігодку будзе прадоўжана рэканструкцыя аўтадарогі Р53 Слабада - Навасады, М3 Мінск - Віцебск, Р23 Мінск - Мікашэвічы. Акрамя таго, вялікая ўвага будзе ўдзелена мастам, паколькі менавіта ад іх стану залежыць праязджальнасць маршруту ў цэлым. Таксама плануецца ўзвесці абходы Віцебска, Магілёва, Полацка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі