Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2024, 16:08

Мінтранс аб планах па рамонце дарог і мастоў: маем намер захоўваць набраны тэмп

Фота з архіва
Фота з архіва
23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2025 годзе плануюць захаваць існуючыя тэмпы рамонту дарог і маставых збудаванняў. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню аўтамабіліста і дарожніка, у БЕЛТА начальнік упраўлення развіцця аўтамабільных дарог галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Леанід Зянкевіч.

Рэалізуецца дзяржаўная праграма "Дарогі Беларусі" на 2021-2025 гады. З пачатку бягучай пяцігодкі аб'ёмы фінансавання рамонту і рэканструкцыі аўтамабільных дарог і маставых збудаванняў на іх павялічыліся больш як у два разы. Калі ў 2023 годзе ў краіне адрамантавана больш за 3 тыс. км дарог і 107 мастоў, то ў 2024 годзе - ужо больш за 5 тыс. км дарог і 117 мастоў.

"У наступным годзе плануем захаваць набраны тэмп, - адзначыў Леанід Зянкевіч. - У нас даволі шчыльная сетка аўтамабільных дарог, таму будаўніцтва новых у бліжэйшай перспектыве не патрабуецца. Трэба захоўваць існуючыя. На гэта і будзе зроблены ўпор".

Адзін з напрамкаў - павысіць апорную здольнасць дарожнага пакрыцця на аўтадарогах, якія злучаюць вялікія прамысловыя прадпрыемствы з транзітнымі калідорамі. "У наступнай пяцігодцы капітальным рамонтам будзем даводзіць нагрузку (на вось. - Заўвага БЕЛТА) да 11,5 т. Рэканструкцыя будзе выконвацца кропкава, у першую чргу на ўчастках міжнародных транспартных калідораў і з вялікай інтэнсіўнасцю руху", - дадаў Леанід Зянкевіч.

У прыватнасці, прадоўжыцца рэканструкцыя трасы М3 да Лепеля. Завяршаецца рэканструкцыя Р46 ад Сарочына да Полацка, у 2026 годзе плануецца завяршэнне работ на ўчастку ад Лепеля да Сарочына. Праводзіцца капітальны рамонт участка ад Полацка да граніцы з Расіяй.

"Таксама плануем развіваць калідор Захад - Усход - аўтамабільную дарогу М10. Пачаты ўжо работы па рэканструкцыі. Яны будуць прадоўжаны ў наступнай пяцігодцы", - адзначыў Леанід Зянкевіч.

Што датычыцца маставых збудаванняў, то плануецца штогод рамантаваць каля 100 мастоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі