Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лістапада 2022, 13:40

Мінсувязі зацвердзіла склад і задачы Савета па праектах у сферы лічбавага развіцця

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі зацвердзіла палажэнне аб Савеце па праектах у сферы лічбавага развіцця пры Мінсувязі. Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 6 кастрычніка 2022 года нумар 16, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам вызначана, што Савет па праектах у сферы лічбавага развіцця з'яўляецца пастаянна дзеючым міжведамасным каардынацыйным органам.

У яго склад уваходзяць старшыня (міністр сувязі і інфарматызацыі), намеснік старшыні (прадстаўнік Мінсувязі, які займае пасаду не ніжэй за намесніка кіраўніка), а таксама кіраўнікі Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансаў, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце або іх намеснікі, на якіх ускладзены функцыі ў сферы лічбавага развіцця.

Асноўныя задачы каардынацыйнага органа - зацвярджэнне прыярытэтных (тэматычных) напрамкаў рэалізацыі пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця. Акрамя таго, прыняцце рашэнняў аб аднясенні мерапрыемстваў да сферы лічбавага развіцця, аб мэтазгоднасці і ўмовах рэалізацыі праектаў па ўкараненні інфармацыйных сістэм, лічбавых платформ, што рэалізуюцца ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства, аб мэтазгоднасці рэалізацыі мерапрыемстваў і пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця з улікам вынікаў праходжання іх экспертызы, аб паспяховасці пілотнага праекта ў сферы лічбавага развіцця, магчымасці маштабіравання вынікаў паспяховага пілотнага праекта ў сферы лічбавага развіцця, а таксама з якой крыніцы, вызначанай заканадаўствам, непасрэдна будзе ажыццяўляцца фінансаванне маштабіравання яго вынікаў. Таксама да задач органа адносіцца ўзгадненне паказчыкаў ўзроўню лічбавага развіцця галін эканомікі і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, вызначэнне па ўзгадненні з зацікаўленымі заказчыкамі пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця і найбольш эфектыўнага пілотнага праекта ў сферы лічбавага развіцця ў выпадку наяўнасці некалькіх паспяховых пілотных праектаў па адным прыярытэтным (тэматычным) напрамку, а таксама прыняцце рашэння аб магчымасці маштабіравання яго вынікаў.

Палажэннем таксама вызначаны парадак прадстаўлення матэрыялаў на разгляд Савета і прыняцця рашэння. Устаноўлена, што тэрмін падрыхтоўкі праекта рашэння і пратакола - не больш за пяць рабочых дзён з дня правядзення пасяджэння савета.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Таксама Міністэрства сувязі і інфарматызацыі вызначыла асноўныя функцыі ў сферы лічбавага развіцця, якія ўскладзены на асоб, адказных за пытанні лічбавага развіцця, у дзяржаўных органах і іншых дзяржарганізацыях, падпарадкаваных (падсправаздачных) Прэзідэнту, Адміністрацыі Прэзідэнта, а таксама ў Канстытуцыйным судзе, Вярхоўным судзе, Генеральнай пракуратуры, Апараце Савета Міністраў, рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання, падпарадкаваных ураду, абласных выканкамах і Мінгарвыканкаме. Гэта прадугледжана пастановай Мінсувязі ад 6 кастрычніка 2022 года нумар 20, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, якая таксама ўступіла ў сілу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі