Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2022, 12:55

Мінсувязі выпусціць у абарачэнне паштовую марку да Дня будаўніка

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціць паштовую марку да Дня будаўніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

На бягучым тыдні ў абарачэнне выйдзе паштовая марка "Будаўнік" на тэму "Прафесіі" з серыі "Дзіцячая філатэлія". Да гэтага выпуску таксама падрыхтавана картка для картмаксімуму. Мастак паштовай прадукцыі Віктар Чайчук, дызайн Яўгеніі Бядонік.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень". Дзень будаўніка традыцыйна адзначаецца ў другую нядзелю жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі