Фота з архіва
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліміты для мабільнага інтэрнэту закрануць менш за 15 працэнтаў абанентаў. Аб гэтым расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі вядзе пастаянную работу над паляпшэннем якасці мабільнай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь. "Пастанова нумар 38 - адзін з элементаў гэтай работы. Яна прадугледжвае абмежаванне аб'ёму трафіка, які спажывае абанент на безлімітнай хуткасці і безлімітных тарыфах. Гэты аб'ём устаноўлены ў памеры 30 Гб. Пасля дасягнення аб'ёму трафіка 30 Гб у месяц хуткасць у такога абанента будзе зніжацца да 1 Мбіт/с. Гэта закране ўсяго менш за 15 працэнтаў абанентаў, якія спажываюць празмерна шмат трафіка для нейкіх мэт", - звярнуў увагу Кірыл Залескі.
Паводле слоў міністра, такім чынам у Беларусі плануюць разгрузіць мабільныя сеткі і дазволіць іншым абанентам мець хуткі і зручны доступ у мабільную сетку.
Сёння сярэдні аб'ём трафіка на аднаго абанента складае 16 Гб у месяц. "Калі вы ці вашыя дзеці-падлеткі спажываеце 40, 50 або 60 Гб у месяц і гэта даволі часта здараецца, варта задумацца, што гэта за трафік і якога зместу кантэнт. Я перакананы, што гэта не акажа сур'ёзнага ўплыву на людзей з пункту гледжання зручнасці выкарыстання мабільных сетак. Наадварот, гэта дапаможа разгрузіць нашы сеткі і забяспечыць роўны, зручны доступ для ўсіх абанентаў", - лічыць кіраўнік ведамства.
Мабільныя аператары самастойна ўстанаўліваюць тарыфы. Важна разумець: у Беларусі кошт мабільнага інтэрнэту і сувязі аб'ектыўна нізкі ў параўнанні з іншымі краінамі. "Калі паразмаўляць з людзьмі, якія жылі за мяжой, вы даведаецеся, што безлімітны інтэрнэт на высокай хуткасці там звычайна каштуе $50-70 у месяц. У нас жа гэта - прыкладна Br20-40 - у залежнасці ад тарыфу і аператара. Падкрэслю: з 2022 года тарыфы на безлімітныя планы не павышаліся і не будуць павышацца ў 2026 годзе", - адзначыў Кірыл Залескі.-0-