Сцяг Пятніца, 13 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 мая 2025, 12:38

Мінсувязі аб'явіла аб прыёме заявак на рэалізацыю пілотных праектаў у сферы лічбавых тэхналогій

Фота з архіва
Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з 7 мая адкрывае прыём заявак на рэалізацыю інавацыйных пілотных праектаў у сферы лічбавых тэхналогій. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Мінсувязі шукае амбіцыйныя беларускія ІТ-кампаніі з уласнымі распрацоўкамі, гатовымі ўвасобіць свае ідэі ў жыццё. Напрамкі для праектаў - ад аграпрамысловага комплексу і аховы здароўя да штучнага інтэлекту і сістэм кіравання данымі. Больш падрабязна з прыярытэтнымі напрамкамі можна азнаёміцца на сайце ведамства.

Заяўку неабходна адправіць да 1 ліпеня 2025 года (уключна) разам з неабходнымі дакументамі. Перад падрыхтоўкай пакета дакументаў пажадана азнаёміцца з рэкамендацыямі Мінсувязі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі