Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 ліпеня 2019, 12:57

Мінспорту прапануе абмеркаваць праект закона аб турызме

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вынесены на грамадскае абмеркаванне праект закона "Аб турызме", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прававы форум.

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне механізмаў вядзення турыстычнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі, а таксама прававой абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў турыстычных паслуг з улікам практыкі прымянення дзеючага заканадаўства.

Галоўнае новаўвядзенне - у Беларусі можа з'явіцца такі механізм абароны правоў турыстаў, як фінансавыя гарантыі. Тураператару далі магчымасць самому выбраць адзін з трох варыянтаў: банкаўскую гарантыю, страхаванне грамадзянскай адказнасці або ўдзел у фінансаванні калектыўнага фонду. Размежавана адказнасць тураператара і турагента, пашыраны функцыі туррэестра, стала больш строгай фармулёўка, якая датычыцца забароны праводзіць экскурсіі на тэрыторыі Беларусі без нацыянальнай атэстацыі.

Акрамя таго, у праекце закона знайшлі адлюстраванне пытанні, звязаныя з заключэннем дагавораў у пісьмовай і электроннай форме, удакладнены некаторыя азначэнні, замацаваны новыя тэрміны (у іх ліку "турагент", "тураператар", "паслугі, звязаныя з арганізацыяй турыстычнага падарожжа" і "фактычна панесеныя расходы").

Вызначаны асноўныя прынцыпы, мэты і прыярытэтныя напрамкі дзяржаўнага рэгулявання сферы турызму, абазначаны адказныя службовыя асобы і органы. Мінспорту прапануецца надзяліць паўнамоцтвамі на зацвярджэнне класіфікацыі відаў турызму. Таксама прапісана магчымасць заключэння дагавора аказання турпаслуг у выглядзе смарт-кантракта.

Праект выключае нарматыўнае прававое рэгуляванне адносна Дзяржаўнага кадастру турыстычных рэсурсаў і пытанні знешняга гандлю турыстычных паслуг, прадугледжвае карэкціроўку падыходаў да дзяржаўных праграм у сферы турызму, дзейнасці турысцка-інфармацыйных цэнтраў.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства спорту і турызму. Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на прававым форуме з 12 па 28 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі