Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 студзеня 2017, 19:47

Мінспорту пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму прагназуе павелічэнне патоку турыстаў на 20 працэнтаў

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінспорту пасля ўвядзення бязвізавага рэжыму прагназуе павелічэнне патоку турыстаў на 20 працэнтаў. Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч на брыфінгу "Увядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму для іншаземцаў у Беларусі" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Міністэрства спорту і турызму прагназуе павелічэнне наведванняў Беларусі на 20 працэнтаў. Перш за ўсё мы арыентуемся на краіны Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Персідскага заліва, адштурхоўваючыся ад гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое існуе цяпер з гэтымі дзяржавамі", - адзначыў Віталь Грыцэвіч.

Раней Беларусь увяла бязвізавы рэжым з Ізраілем, Турцыяй і некаторымі іншымі краінамі. "З моманту адмены віз колькасць уездаў грамадзян Ізраіля павялічылася ў два разы, з Турцыі - у паўтара", - сказаў Віталь Грыцэвіч.

Мінспорту прагназуе, што рост колькасці турыстаў будзе ў асноўным за кошт індывідуальных падарожнікаў, таму міністэрства плануе весці работу, накіраваную на паляпшэнне якасці абслугоўвання, развіццё інфраструктуры не толькі Мінска, але і абласных, і раённых цэнтраў для турыстаў, якія знаходзяцца ў краіне без суправаджэння работнікаў турагенцтваў.

Беларусь устанавіла бязвізавы парадак уезду ў краіну на тэрмін не больш як 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску праз Дзяржаўную граніцу Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў. Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы. Дакумент накіраваны на актывізацыю падарожжаў бізнесменаў, турыстаў, прыватных асоб, якія маюць агульнаграмадзянскія пашпарты, і не будзе распаўсюджвацца на іншаземцаў, якія ажыццяўляюць афіцыйныя паездкі - дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыраўнаваныя да іх пашпарты брацца пад увагу не будуць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі