Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2020, 13:41

"Мінскводаканал" разлічвае, што ў бліжэйшы час вада будзе прыгодная для піцця

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Мінскводаканал" апублікаваў на сваім сайце рэзультаты лабараторных аналізаў проб вады на раніцу 26 чэрвеня і дзень 25 чэрвеня, паведамляе БЕЛТА.

"Каманда мінскага водаканала з калегамі працавалі ў бесперапынным рэжыме, каб вывесці з сістэмы водазабеспячэння непрыемны пах. Вынікі даследаванняў за ноч сведчаць, што нам разам гэта ўдалося. Па ўсіх паказчыках якасці паводле даных акрэдытаванай лабараторыі УП "Мінскводаканал" вада ў размеркавальнай сетцы горада Мінска адпавядае санітарным правілам і нормам", - сказана ў паведамленні.

На прадпрыемстве разлічваюць, што "ў самы бліжэйшы час забарона на выкарыстанне водаправоднай вады для піцця будзе знята пасля пацвярджэння яе якасці Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены".

У выпадку ўзнікнення пытанняў па якасці вады жыхары могуць звяртацца па тэлефонах 115 або 389-40-90, 389-40-51 для прыняцця мер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі