Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2024, 10:07

"Мінскводаканал" папярэдзіў аб часовым пагаршэнні якасці вады ў некаторых раёнах сталіцы

Фота з архіва
Фота з архіва
4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. УП "Мінскводаканал" папярэджвае аб пагаршэнні якасці вады ў некаторых раёнах сталіцы, паведамляе БЕЛТА.

6-7 кастрычніка будуць праводзіцца планавыя работы на знадворных сетках водазабеспячэння.

З 23.00 6 кастрычніка да 6.00 7 кастрычніка будзе адсутнічаць халоднае водазабеспячэнне па пр.Ракасоўскага, 113/3, 127а, 129, 151 (дс), 151/2, вул.Мяржынскага, 1а (мд), 3, 4, 5, 6, 6а, 7, 8, 9, 10, 11. Магчыма пагаршэнне якасці водазабеспячэння (Ракасоўскага - Пляханава - Малініна, Мяржынскага - Калініна - Інструментальны - Талбухіна) у названы перыяд і наступныя двое сутак.

7 кастрычніка ў розны прамежак часу халодная вада будзе адсутнічаць па вул.Кунцаўшчына, 7, вул.Чарвякова, 3, вул.Адэская, 8, вул.М.Лынькова, 105. Магчыма пагаршэнне якасці водазабеспячэння на вул.Кунцаўшчына, 11, 9, 7, вул.Адэскай, 6, 8 і ўжо названых дамах.

Кантактны тэлефон для атрымання дадатковай інфармацыі: 389-40-31.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі