Фота з архіва
16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з-за ўмоў надвор'я магчымы адхіленні ад раскладу руху транспарту, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на "Мінсктранс".
"У сувязі са скопішчам вялікай колькасці транспарту з-за ўмоў надвор'я рух грамадскага транспарту ажыццяўляецца з парушэннем графіка да 30 мінут", - гаворыцца ў паведамленні.
У "Мінсктранс" просяць улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездкі.
Разам з тым паведамляецца аб спыненні руху тралейбусаў на некаторых маршрутах. Так, з 7.55 на вуліцах Малініна, Крупскай у напрамку вуліцы Кабушкіна з-за пашкоджання кантактнай сеткі спыняўся рух тралейбусаў на маршрутах нумар 19 і 49. З 7.20 спыняўся рух тралейбусаў нумар 10, 36, 40 на праспекце Дзяржынскага, п.п. "Ст.м.Міхалова" ў абодвух напрамках з-за пашкоджання кантактнай сеткі. Цяпер рух тралейбусаў адноўлены.
Акрамя таго, з 7.44 на праспекце Пушкіна, вуліцы Прытыцкага ў напрамку вуліцы Кальварыйскай з-за ДТЗ было спыненне руху тралейбусаў на маршруце нумар 4.-0-