Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінскія ратавальнікі занялі першае месца на спаборніцтвах у Польшчы

Грамадства 20.08.2019 | 11:47
Фота Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС
Фота Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская каманда, у якую ўвайшлі работнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, атрымала перамогу на IX Міжнародных спаборніцтвах Firefighter Combat Challenge ("Мацнейшы пажарны ратавальнік") у Польшчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.

Мінскія ратавальнік занялі першае месца ў агульнакамандным заліку. На другім і трэцім месцах - калегі з Польшчы і Украіны адпаведна. "Пераможцы і прызёры спаборніцтваў вызначаліся ў наступных намінацыях: камандны залік (сума часу лепшых 3 індывідуальных рэзультатаў), асабісты залік у мужчын і жанчын, тандэм (мужчыны), тандэм-мікс (мужчыны-жанчыны), камандная эстафета", - расказалі ў МНС.

У Firefighter Сombat Сhallenge прымалі ўдзел больш за 120 чалавек, якія прадстаўлялі 22 каманды аварыйна-выратавальных ведамстваў, у тым ліку з Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Чэхіі, ФРГ.

Спаборніцтвы прайшлі 16-17 жніўня ў горадзе Калобжаг. У МНС адзначылі, што ўпершыню ў гісторыі, а Firefighter Сombat Сhallenge праводзіцца з сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагоддзя, першынство праводзілася на пясчаным пляжы, што стала нечаканасцю для спартсменаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў