Сцяг Серада, 28 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2016, 17:49

Мінскі гандаль абяцае навагоднія скідкі да 70 працэнтаў

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скідкі і распрадажы да навагодніх свят складуць у рознічным гандлі да 70 працэнтаў, паведаміў журналістам намеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання ГУСР Мінгарвыканкама Аляксандр Фралоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, сталічныя магазіны да калядных і навагодніх свят прапануюць скідкі і распрадажы на тавары шырокага асартыменту. Зніжэнне рознічных цэн на асобныя тавары будзе дасягаць 70 працэнтаў.

Ён таксама адзначыў, што да Новага года гандлёвым арганізацыям Мінска адгружана больш за 2,6 млн бутэлек.

У дні навагодніх свят больш за 990 прадуктовых і звыш 1 тыс. прамысловых магазінаў будуць працаваць з прадоўжаным рэжымам. Ужо з 15 снежня прадуктовыя магазіны будуць працаваць да 22.00.

У Мінску ва ўсіх раёнах пройдуць шматлікія калядныя кірмашы. З 15 снежня па 1 студзеня "Калядны кiрмаш" у раёне Палаца спорту будзе працаваць з 12.00 да 20.00. У навагоднюю ноч работа будзе прадоўжана да 4.00. Агульнагарадскі кірмаш "Калядная зорка" адбудзецца 24 снежня з 10.00 да 20.00 каля Палаца спорту. На тэрыторыі Верхняга горада з 24 снежня па 7 студзеня можна будзе набыць глінтвейн, стравы беларускай кухні.

З 22 па 31 снежня ў Мінску будзе працаваць 200 ёлачных базараў. Усяго плануецца рэалізаваць амаль 27 тыс. елак. Рознічныя цэны: хвойнае дрэва да 1 м - ад Br7, елка вышынёй да 3 м - да Br23.

Цэнтральны ёлачны базар будзе арганізаваны на кірмашы "Калядная зорка" ў раёне Палаца спорту 24 снежня з 10.00 да 20.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі