Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2019, 10:24

Мінскі аблсавет зацвердзіў на пасадзе старшыню аблвыканкама Аляксандра Турчына

4 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. На сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў зацверджана кандыдатура Аляксандра Турчына на пасадзе старшыні аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава адзначыла, што Аляксандр Турчын ужо на працягу доўгага часу займае важныя кіраўніцкія пасады ў краіне, у тым ліку працаваў у Мінскім аблвыканкаме, і ў цэлым зарэкамендаваў сябе адказным і старанным, мае вялікі вопыт кіраўніка, умее працаваць з людзьмі.

Яна асабліва падкрэсліла, што Аляксандр Турчын паэтапна прайшоў усе прыступкі кар'ернага і прафесійнага росту, што вельмі важна для эфектыўнай работы і на пасадзе губернатара. "Гэта маладосць, вопыт, веды, - сказала Наталля Качанава. - Каманда, якая сёння склалася ў Мінскай вобласці, - гэта прафесіяналы высокага ўзроўню".

Плануецца, што сёння з абласным актывам таксама сустрэнецца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі