Фота з архіва
19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінская вобласць разлічвае ў бягучым годзе сабраць амаль 2,7 млн тон збожжа з улікам кукурузы і рапсу. Аб гэтым на селектарнай нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі далажыў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ніякіх праблем, якія патрабуюць вашага рашэння, няма", - рапартаваў старшыня аблвыканкама.
У рэгіёне разлічваюць па выніках уборачнай кампаніі сабраць збожжавых і зернебабовых без уліку кукурузы не менш за 1,8 млн т. З улікам кукурузы - 2350 тыс. т. і яшчэ 300 тыс. т рапсу. Такім чынам, агульны намалот павінен складзе каля 2,7 млн т.
"Калі будзе тры, то, лічыце, вы гераічны подзвіг здзейснілі. Таму мы чакаем ад вас ураджаю. Міншчына павінна падставіць плячо краіне ў цэлым, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І не забывайце, што на вашай тэрыторыі размешчана БНБК. Разам з Юрыем Шулейкам (віцэ-прэм'ер. - Заўвага БЕЛТА) падключайцеся і прыводзьце да прытомнасці гэта прадпрыемства, каб яно працавала як належыць на ўсю краіну".
Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся, як у Мінскай вобласці разабраліся з наступствамі стыхіі. Як далажыў старшыня аблвыканкама, стыхія закранула адну з вёсак: у многіх дамоў былі пашкоджаны дахі. Аднак аператыўна быў выдзелены шыфер, да месца здарэння накіравалі будаўнічыя брыгады. Работы ўжо завяршаюцца.
У некаторых раёнах пацярпелі жывёлагадоўчыя памяшканні, аднак сітуацыя не крытычная.
"Адключэнні электраэнергіі былі, але энергетыкі ўсё аператыўна ўстаранялі, ліквідавалі завалы. Таму пытанняў, якія патрабуюць вырашэння на рэспубліканскім узроўні, у нас няма", - сказаў Аляксандр Турчын.-0-