Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2021, 16:06

Мінская міліцыя нагадвае аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пагражае адказнасць, нагадваюць у ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

"Напярэдадні выхадных дзён у розных інтэрнэт-крыніцах і Telegram-каналах размяшчаюцца заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Аўтары ананімных паведамленняў заклікаюць грамадзян збірацца на вуліцах горада, выбудоўвацца ў ланцужкі, а таксама блакіраваць рух транспарту. Нагадваем, што па ўсіх несанкцыянаваных зборах у міліцыі рэгіструюцца матэрыялы праверкі, прадаўжаецца работа па ўстанаўленні грамадзян, якія прымалі ўдзел і не былі затрыманы ў момант правядзення акцый", - расказалі ў ГУУС.

Праваахоўнікі звярнулі ўвагу на адміністрацыйную і крымінальную адказнасць, якая прадугледжана за ўдзел і арганізацыю такіх мерапрыемстваў. "Сталічная міліцыя заклікае суайчыннікаў не паддавацца на правакацыі і захоўваць разважлівасць. У выпадку, калі вы сталі сведкам правапарушэнняў, неадкладна паведамляйце аб гэтым у міліцыю", - дадалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі