Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 жніўня 2019, 11:38

Мінскае метро пераходзіць на зімовы рэжым работы з 26 жніўня

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі метрапалітэн з 26 жніўня пераходзіць на зімовы рэжым работы, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Цяпер у ранішнія і вячэрнія гадзіны пік паязды будуць хадзіць з інтэрвалам у 2 хвіліны на абедзвюх лініях - Маскоўскай і Аўтазаводскай.

Летні рэжым, які прадугледжваў павелічэнне інтэрвалаў руху, дзейнічаў з 1 ліпеня. Ён быў уведзены ў сувязі са зніжэннем пасажырапатоку ў падземцы.

Таксама варта ўлічваць інфармацыю аб часовым абмежаванні доступу на платформы асобных станцый у сувязі з рамонтнымі работамі. Да 24 жніўня закрыты выхад нумар 1-1 станцыі "Усход" - тут фарбуюць металаканструкцыі крытых павільёнаў. І адзін з выхадаў станцыі "Фрунзенская" цалкам закрыты да 31 жніўня з-за рамонту запрашальнай пляцоўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі