Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 жніўня 2024, 09:06

Мінсельгасхарч урэгуляваў парадак распрацоўкі планаў па абслугоўванні меліярацыйных сістэм
 

Фота з архіва
Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўрэгулявала парадак распрацоўкі штогадовых планаў па абслугоўванні і будаўніцтве меліярацыйных сістэм. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай нумар 68 ад 28 чэрвеня 2024 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам зацверджана інструкцыя аб парадку распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння штогадовых планаў работ па будаўніцтве, эксплуатацыі (абслугоўванні) меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў.

У распрацоўцы планаў работ удзельнічаюць арганізацыі па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм - раённыя прадпрыемствы меліярацыйных сістэм, перасовачныя механізаваныя калоны, якія ажыццяўляюць меліярацыю зямель, абласныя арганізацыі па будаўніцтве і эксплуатацыі меліярацыйных сістэм "Меліяводгас", ДА "Белводгас".

Распрацоўка планаў работ ажыццяўляецца штогод у два этапы. Першы - да 15 мая года, што папярэднічае году, у якім плануецца ажыццяўляць мерапрыемствы. На аснове матэрыялаў інвентарызацыі меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў, а таксама іх абследавання вызначаецца патрэбнасць у выкананні мерапрыемстваў на год. На аснове патрэбнасці і ўсярэдненага ўдзельнага кошту відаў работ па папярэднім годзе з улікам прымянення прагнознага індэкса кошту будаўніча-мантажных работ фарміруецца заяўка аб патрэбнасці ў фінансавых сродках, якая накіроўваецца ў камітэты па сельскай гаспадарцы і харчаванні абласных выканаўчых камітэтаў. Пасля разгляду і ўзгаднення заяўкі да 20 мая яны накіроўваюць яе ў Мінсельгасхарч.

Другі этап - да 20 лістапада з удзелам прадстаўнікоў ДА "Белводгас" і юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку ў раёне, фарміруецца штогадовы план работ па будаўніцтве, эксплуатацыі меліярацыйных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў. Распрацаваныя планы візіруюцца і ўзгадняюцца з раённымі выканаўчымі камітэтамі і накіроўваюцца ў аб'яднанні "Меліяводгас", а пасля праходжання ўсіх узгадненняў ужо накіроўваюцца ў камітэты па сельскай гаспадарцы і харчаванні абласных выканкамаў.

Мінсельгасхарч узгадняе зборы штогадовых планаў работ з Міністэрствам лясной гаспадаркі і да 1 снежня года, што папярэднічае году, у якім плануецца ажыццяўляць мерапрыемствы, зацвярджае іх.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі