Сцяг Пятніца, 10 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 студзеня 2025, 10:52

Мінсельгасхарч размяркуе на 2025 год тарыфныя квоты на ўвоз у Беларусь свініны і мяса птушкі

Фота з архіва
Фота з архіва
9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 3 студзеня нумар 4 Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана да 5 лютага размеркаваць на 2025 год 100 працэнтаў аб'ёмаў тарыфных квот на ўвоз на тэрыторыю краіны свініны і мяса птушкі для ўласнай вытворчасці. Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Размова ідзе аб квотах на ўвоз свежай, ахалоджанай або замарожанай свініны, свежага, ахалоджанага або замарожанага абваленага мяса свойскіх курэй і індычак.

Як сказана ў дакуменце, тарыфныя квоты будуць размеркаваны паміж зарэгістраванымі ў абласцях і Мінску юрасобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія да 22 студзеня заявяць аблвыканкамам аб патрэбнасці ў выкарыстанні аб'ёмаў тарыфных квот для выпуску ўласнай прадукцыі перапрацоўкі.

Аблвыканкамы павінны да 30 студзеня прадставіць у Мінсельгасхарч прапановы аб размеркаванні паміж юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі частак тарыфных квот прапарцыянальна фактычным аб'ёмам выпуску прадукцыі ўласнай вытворчасці за папярэдні год з улікам іх вытворчых магутнасцей і сыравінных рэсурсаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі