Сцяг Субота, 16 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 сакавіка 2026, 09:30

Мінпрыроды ўстанавіла нарматывы дапушчальнай нагрузкі на асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі

Фота з архіва
Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарматывы дапушчальнай нагрузкі на асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі ўстаноўлены пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 17 лютага 2026 года нумар 4. Дакумент афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У спіс асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, на якія ўстаноўлены нарматывы дапушчальнай нагрузкі, увайшлі нацыянальныя паркі "Браслаўскія азёры" і "Прыпяцкі".

У прыватнасці, вызначаны гранічна дапушчальныя дысперсныя сезонныя нагрузкі на нацыянальны парк "Браслаўскія азёры". Так, па ўчастку нумар 1 "Мядзведна" (плошча 111,3 га) гэта адначасовае знаходжанне 124 чалавек, па ўчастку нумар 2 "Заснуддзе" (плошча 30,3 га) - 43 чалавекі, па ўчастку нумар 3 "Абаб'е" (плошча 6,1 га) - 4 чалавекі.

Устаноўлены таксама гранічна дапушчальныя плошчы трансфармацыі ландшафтаў у нацыянальным парку "Прыпяцкі". У рэкрэацыйнай зоне (плошча 1022,2 га) поўная трансфармацыя ландшафтаў дапушчальна не больш як на 70,9 га, значная трансфармацыя - не больш як на 63,8 га. Вызначаны таксама гранічна дапушчальныя дысперсныя сезонныя нагрузкі на нацыянальны парк пры зборы грыбоў, чарніц, а таксама пры наведванні экалагічных сцежак.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі