Фота Мінпрыроды
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з узгараннем тарфяніку ў Петрыкаўскім раёне знаходзіцца на кантролі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Петрыкаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з землеўпарадкавальнай службай Петрыкаўскага РВК прадаўжаецца расследаванне інцыдэнту. Пажар лакалізаваны, аднак ёсць асобныя ачагі гарэння, што не дае магчымасці правесці замеры выгаралай плошчы.
Каб устанавіць вінаватых, праведзены апытанні жыхароў вёскі Малыя Сялюцічы і работнікаў лясной аховы Петрыкаўскага лясгаса. Запатрабавана інфармацыя з устаноўленых на тэрыторыях, прылеглых да месца ўзгарання, фотапастак.
"За знішчэнне або пашкоджванне тарфянікаў прадугледжана крымінальная адказнасць у адпаведнасці з арт.270 КК. Вядзецца збор матэрыялаў для адпраўкі ў Петрыкаўскі РАУС. Сельгаспрадпрыемствам КСУП "Запаветы Ільіча" выдзелена спецтэхніка для павышэння ўзроўню вады ў меліярацыйнай сістэме і паліву тлеючага тарфяніку", - расказалі ў Мінпрыроды.
Як БЕЛТА паведамляла раней са спасылкай на МНС, у ліквідацыі тарфянога пажару былі задзейнічаны 14 адзінак тэхнікі і больш за 40 чалавек, значная частка - з падраздзялення МНС. Глыбіня залягання торфу складае да 2,5 м. Паводле даных на 6.00 21 красавіка, агульная плошча пажару склала 10 га.-0-