Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Мінпрыроды прапануе абмеркаваць праект паправак у Кодэкс аб нетрах

Грамадства 18.07.2019 | 14:11
Фота з архіва
Фота з архіва

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе абмеркаваць праект закона "Аб змяненні кодэксаў", якім прадугледжана карэкціроўка Кодэкса аб нетрах. Грамадскае абмеркаванне праходзіць на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

З Кодэкса аб нетрах прапануецца выключыць з кампетэнцыі Савета Міністраў устанаўленне парадку правядзення экспертызы норм і правіл рацыянальнага выкарыстання і аховы нетраў. Такая мера накіравана на тое, каб скараціць час на распрацоўку, узгадненне, зацвярджэнне, рэгістрацыю, увядзенне ў дзеянне і апублікаванне гэтых норм і правіл. Таксама прадугледжваецца выключэнне з кампетэнцыі Саўміна паўнамоцтваў па вызначэнні арганізацый, упаўнаважаных распрацоўваць праекты абгрунтавання межаў горнага адводу, з мэтай развіцця таварных рынкаў і канкурэнцыі ў сферы распрацоўкі такіх праектаў.

Для стымулявання нетракарыстальнікаў, якія ажыццявілі геалагічнае вывучэнне нетраў за кошт уласных сродкаў, прапануецца даваць такому нетракарыстальніку першачарговае права на прадастаўленне горнага адводу. Таксама прадугледжваецца ўключэнне ў праект закона нормы, якая не дапускае прадастаўленне права карыстання нетрамі ў межах раней прадастаўленага іншаму нетракарыстальніку геалагічнага або горнага адводу. Такія меры накіраваны на ўзмацненне гарантыі правоў нетракарыстальнікаў.

Акрамя таго, прапануецца ўстанавіць, што без прадастаўлення горнага адводу дазваляецца ажыццяўляць будаўніцтва і эксплуатацыю буравых свідравін глыбінёй да 20 м, будаўніцтва і эксплуатацыю шахтавых калодзежаў і іншых збудаванняў у нетрах, прызначаных для здабычы падземных вод з першага ад зямной паверхні ваданоснага гарызонта. "Абмежаванне па глыбіні будаўніцтва і эксплуатацыі буравых свідравін, прызначаных для здабычы падземных вод, выклікана неабходнасцю ўпарадкаваць іх свідраванне. Як паказала практыка, многія юрыдычныя асобы, якія маюць на тэрыторыі сваіх вытворчых аб'ектаў сістэму цэнтралізаванага водазабеспячэння, будуюць буравыя свідравіны і здабываюць з іх падземныя воды. Асноўная матывіроўка - тое, што, на іх думку, выкарыстоўваць на розныя мэты, у тым ліку тэхнічныя, падземныя воды са свідравіны танней, чым з сістэмы цэнтралізаванага водазабеспячэння. Але выкарыстанне падземных вод на тэхнічныя мэты пры наяўнасці цэнтралізаванай сістэмы нерацыянальна, а таксама з'яўляецца парушэннем артыкула 39 Воднага кодэкса Беларусі", - гаворыцца ў каментарыі да праекта закона.

Праектам закона таксама прадугледжана норма, якая дае магчымасць праводзіць будаўніцтва буравых свідравін, прызначаных для здабычы падземных вод на перыяд будаўніцтва свідравін на нафту і газ, параметрычных свідравін, без прадастаўлення горнага адводу.

Каб запоўніць у Кодэксе аб нетрах прабелы ў шэрагу геалагічных тэрмінаў і азначэнняў і выключыць недакладнасць у іх тлумачэнні, прапанавана замацаваць азначэнні тэрмінаў "горна-геалагічнае абгрунтаванне", "здабываемыя запасы карысных выкапняў", "падземныя воды", "прагнозныя рэсурсы карысных выкапняў", "адзіночны водазабор".

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 18 ліпеня па 5 жніўня ўключна на электронны адрас: oppqrr@qmail.com.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.