Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2025, 09:49

Мінпрыроды: прапановы ў рэспубліканскі план па Годзе добраўпарадкавання ўсё яшчэ паступаюць

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапановы ў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025 годзе Года добраўпарадкавання ўсё яшчэ паступаюць. Аб гэтым расказала начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць", які прысвечаны Году добраўпарадкавання.

Рэспубліканскі план мерапрыемстваў цяпер рыхтуецца і знаходзіцца ў Савеце Міністраў. "Мы мяркуем, што ў бліжэйшы час ён павінен быць зацверджаны. Гэта работа комплексная. Задзейнічана вельмі шмат рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў. Прапаноў шмат, іх трэба было ўсе прааналізаваць, узгадніць, у тым ліку з паказчыкамі. Таму гэта даволі працяглы працэс", - расказала Таццяна Жалязнова.

Паводле слоў прадстаўніка Мінпрыроды, актыўнічаюць грамадскія арганізацыі, напрыклад Беларускі саюз жанчын. БСЖ прапануе свае ідэі па правядзенні разнастайных акцый.

У сувязі з гэтым Таццяна Жалязнова падкрэсліла, што не абавязкова ўключаць акцыі ў план, каб правесці іх. "У плане ў нас прадугледжана асобнае мерапрыемства, якое дае магчымасць усім зацікаўленым, у тым ліку грамадскім арганізацыям, праводзіць разнастайныя акцыі, асвятляць іх, прыцягваць да іх правядзення грамадзян", - адзначыла яна.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі