Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 красавіка 2020, 11:06

Мінпрыроды нагадвае аб штрафах за выпальванне сухой расліннасці

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб адказнасці за выпальванне сухой расліннасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.

"Сярод насельніцтва існуе памылковае меркаванне, што выпальванне сухой расліннасці садзейнічае яе лепшаму росту. На самай справе гэта сапраўднае экалагічнае бедства, як і сельскагаспадарчыя выпальванні. Практычна ўся тэрыторыя краіны вясной пакрыта слядамі гэтай разбуральнай дзейнасці, - падкрэслілі ў Мінпрыроды. - У адпаведнасці з законам "Аб раслінным свеце" выпальванне сухой расліннасці і яе астаткаў забараняецца. За невыкананне патрабавання прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях".

За незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў, а таксама ржышча і паржышчавых астаткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках пагражае штрафам ад 10 да 40 базавых велічынь (1 БВ - Br27). Раскладанне вогнішчаў у забароненых месцах вядзе да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 12 базавых.

Акрамя таго, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў, іржышча і паржышчавых астаткаў юрыдычныя і фізічныя асобы кампенсуюць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю. Яе памер вызначаецца па таксах, зацверджаных указам нумар 348 ад 24 чэрвеня 2008 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі