Фота з архіва
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку ўборачных работ выяўлена каля 1,5 тыс. парушэнняў патрабаванняў па ахове працы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
У арганізацыях аграпрамысловага комплексу перыяд правядзення ўборачных работ з'яўляецца адным з самых адказных і напружаных. Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы сумесна з мясцовымі органамі ўлады прымаюцца дадатковыя меры па забеспячэнні аховы працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях.
Для прыцягнення ўвагі да пытанняў бяспекі працы дэпартаментам у адрас Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў накіраваны рэкамендацыі па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы пры правядзенні ўборачных работ.
У абласцях запланаваны і праводзяцца месячнікі па забеспячэнні бяспечных умоў працы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення ўборачнай кампаніі. З мэтай прафілактыкі вытворчага траўматызму таксама арганізуюцца семінары.
Для аператыўнага аказання кіраўнікам і спецыялістам сельгасарганізацый практычнай і метадычнай дапамогі ў забеспячэнні бяспекі працы пры арганізацыі і правядзенні ўборачнай кампаніі ва ўсіх раёнах рэспублікі арганізаваны рэйды мабільных груп райвыканкамаў з удзелам дзяржаўных інспектараў дэпартамента.
Усяго мабільнымі групамі з пачатку ўборачных работ праведзена звыш 160 маніторынгаў у сельскагаспадарчых арганізацыях, па выніках якіх кіраўнікам было рэкамендавана ўстараніць каля 1,5 тыс. парушэнняў патрабаванняў па ахове працы. Асноўнымі з іх з'яўляліся незабеспячэнне ўстаноўкі проціадкатных упораў пад колы тэхнікі пры яе тэхнічным абслугоўванні і рамонце, эксплуатацыя транспартных сродкаў і іншага абсталявання без ахоўнай агароджы частак, якія рухаюцца (варочаюцца), допуск да працы работніка, які не прайшоў навучанне па бяспечных спосабах яе выканання, незабеспячэнне работнікаў неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны або невыкарыстанне работнікамі выдадзеных ім сродкаў індывідуальнай абароны.
Як вынік, прыпынялася работа 96 станкоў, машын і іншага вытворчага абсталявання, эксплуатацыя якіх стварала пагрозу жыццю і здароўю работнікаў. З-за неправядзення інструктажаў па ахове працы, медыцынскіх аглядаў, адсутнасці сродкаў індывідуальнай абароны адхіляліся ад работы звыш 300 чалавек.
У Мінпрацы падкрэслілі, што работа па забеспячэнні бяспечных умоў у сельгасарганізацыях будзе праводзіцца на працягу ўсёй уборачнай кампаніі.-0-