Сцяг Нядзеля, 5 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 студзеня 2025, 15:23

Мінпрацы: у бюджэтнікаў з'явілася магчымасць істотна павялічыць зарплату

Фота з архіва
Фота з архіва
2 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня з уступленнем у сілу ўказа кіраўніка дзяржавы нумар 429 у бюджэтнікаў з'явілася рэальная магчымасць істотнага павелічэння заработнай платы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Дакументам прадугледжана магчымасць устанаўліваць работнікам бюджэтных арганізацый індывідуальныя даплаты за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў (з іх згоды) па аптымізаваных пасадах.

Даплата будзе ўстанаўлівацца ў памеры да 100 працэнтаў заработнай платы (за выключэннем надбаўкі за работу па кантракце) па прафесіі рабочага, па якой выконваюцца дадатковыя працоўныя абавязкі, у залежнасці ад аб'ёму работы.

Акрамя таго, з 1 студзеня дадаткова павялічваюцца памеры галіновых стымулюючых выплат педагагічным і медыцынскім работнікам, работнікам сфер культуры, сацабслугоўвання, фізічнай культуры і спорту. Адпаведныя пастановы прыняты Міністэрствам культуры, Міністэрствам спорту і турызму, а таксама Міністэрствам адукацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі