Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2022, 09:12

Мінпрацы: у Беларусі пасля дасягнення пенсійнага ўзросту прадаўжаюць працаваць 400 тыс. чалавек

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пасля дасягнення пенсійнага ўзросту прадаўжаюць працаваць 400 тыс. чалавек. Аб гэтым паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Сёння ў Беларусі пасля дасягнення пенсійнага ўзросту прадаўжаюць працаваць 400 тыс. чалавек. Найбольш актыўны ўзрост - да 65 гадоў. У гэтай узроставай катэгорыі працуе кожны трэці пенсіянер. Павелічэнне пенсійнага ўзросту якраз прадаставіла магчымасць прадоўжыць актыўны перыяд працоўнага жыцця", - сказала Марына Арцёменка.

Паводле яе слоў, пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічае 140 саветаў пажылых грамадзян. Яны аб'ядноўваюць амаль 1,5 тыс. людзей старэйшага ўзросту. "Мы актыўна развіваем валанцёрскую дзейнасць. Амаль 2 тыс. чалавек уваходзяць у валанцёрскія атрады. Таксама існуюць розныя праграмы для пажылых людзей, у тым ліку па навучанні камп'ютарнай дасведчанасці, замежным мовам, дзе выкладчыкамі, трэнерамі выступаюць самі пажылыя грамадзяне", - расказала намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі