Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 снежня 2019, 09:23

Мінпрацы ў 2020 годзе пачне падрыхтоўку праекта ўказа па ўкараненні электронных працоўных кніжак

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацабароны плануе ў 2020 годзе пачаць падрыхтоўку праекта нарматыўна-прававога акта па ўкараненні электронных працоўных кніжак. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр адзначыла, што лічбавізацыя непазбежна закране і сферу адносін, аднак для гэтага патрабуецца сур'ёзная распрацоўка нарматыўна-прававых актаў. "У бягучым годзе, у трэцім квартале, мы папрасілі ўжо суб'ектаў гаспадарання прадаставіць інфармацыю па прыёме/звальненнях. Гэтым крокам мы ахапілі каля 10 працэнтаў занятых у эканоміцы (альбо застрахаваных) грамадзян. Складанасць была ў тым, што давялося кадзіраваць гэту інфармацыю", - расказала Ірына Касцевіч.

"Наступны крок, які мы вызначылі на 2020 год, - гэта падрыхтоўка праекта ўказа (нарматыўна-прававога акта), у якім будуць распісаны крокі, этапы па ўкараненні ўліку працоўнай дзейнасці ў электронным выглядзе", - паведаміла кіраўнік Мінпрацы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі