Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Мінпрацы растлумачыла механізм удасканалення Нацыянальнай сістэмы кваліфікацый

Грамадства 14.11.2018 | 10:05

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удасканаленне Нацыянальнай сістэмы кваліфікацый (НСК) накіравана на вырашэнне трох важных задач: стварэння механізма для забеспячэння балансу падрыхтоўкі кадраў і попыту на канкрэтныя кваліфікацыі, аператыўнага абнаўлення Нацыянальнай рамкі кваліфікацый, прызнання нефармальнай адукацыі. Аб гэтым паведаміў 13 лістапада ў прэс-цэнтры БЕЛТА першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Неабходнасць удасканалення НСК тлумачыцца тым, што навучанне традыцыйнымі метадамі моцна адстае ад рэальных патрэбнасцей эканомікі. Наймальнікам часта даводзіцца давучваць спецыяліста на рабочым месцы. Таму неабходна стварыць умовы не толькі для поўнай, але і эфектыўнай занятасці, для чаго важна наблізіць сферу навучання да рынку працы.

"Мы вывучылі сусветны вопыт. І пачалі з 2014 года рэалізоўваць пілотны праект, для якога былі вызначаны два сектары эканомікі - IT і кіравання. Адпрацавалі новыя элементы Нацыянальнай сістэмы кваліфікацый, такія як сектаральныя саветы і прафесійныя стандарты. У 2016 годзе на ўзроўні нарматыўных прававых актаў было замацавана паняцце "прафесійны стандарт", - расказаў Андрэй Лабовіч. Падрыхтаваны ўжо метадычныя рэкамендацыі для падрыхтоўкі прафстандартаў, праведзена іншая падрыхтоўчая работа, зацверджана прыкладнае палажэнне аб сектаральных саветах кваліфікацый.

Галоўным вынікам стала зацвярджэнне пастановай Савета Міністраў нумар 764 ад 24 кастрычніка 2018 года стратэгіі ўдасканалення НСК. Па сутнасці, гэта першы сістэмны дакумент, які вызначае палітыку дзяржавы, накіраваную на адпаведнасць паміж патрэбнасцю эканомікі ў кадрах, колькаснымі і якаснымі паказчыкамі іх падрыхтоўкі.

Развіццё НСК прадугледжвае ўдасканаленне існуючых і ўвядзенне новых элементаў, такіх як нацыянальная і сектаральныя рамкі кваліфікацый, сектаральны савет кваліфікацый, прафесійны стандарт, сістэма незалежнай ацэнкі і сертыфікацыі кваліфікацый.

Андрэй Лабовіч растлумачыў некаторыя з гэтых элементаў. Так, нацыянальная рамка кваліфікацый будзе паказваць суадносіны ўзроўню кваліфікацый і ўзроўню адукацыі. Сектаральныя саветы павінны вызначаць перспектыўныя віды працоўнай дзейнасці, для распрацоўкі якіх патрабуецца распрацоўка прафесійных стандартаў. "Разам са створанымі пры іх рабочымі групамі яны распрацоўваюць праекты прафесійных стандартаў на пэўныя віды працоўнай дзейнасці. Затым такі стандарт зацвярджаецца Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны. А сістэма адукацыі на аснове зацверджаных прафстандартаў распрацоўвае адукацыйныя стандарты для падрыхтоўкі спецыялістаў па тых ці іншых прафесіях", - растлумачыў алгарытм дзеянняў першы намеснік міністра.

Мерапрыемствы будуць рэалізоўвацца ў два этапы: 2018-2020 гады - фарміраванне заканадаўчай базы і правядзенне арганізацыйнай работы па ўкараненні новых элементаў НСК; 2021-2025 гады - укараненне новых элементаў НСК у сферах працы і адукацыі. Паколькі працэс працяглы, на этапе ўкаранення новых элементаў наймальнікам будзе дадзена права самастойна вырашаць, прымяняць кваліфікацыйныя характарыстыкі альбо прафстандарты.

Цяпер ідзе работа па стварэнні сектаральных саветаў. Яны ўжо ёсць пры Міністэрстве прамысловасці, Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, Мінэканомікі, Мінпрацы і сацабароны, Дзяржкаммаёмасці, адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.