Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 студзеня 2019, 12:55

Мінпрацы растлумачыла, як часта трэба пацвярджаць занятасць за мяжой

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва вызначае перыяд, на які беларус, які жыве за мяжой, не ўключаецца ў базу не занятых у эканоміцы на аснове пацвярджальных дакументаў. Падрабязна гэты парадак растлумачыў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы.

"Перыяд, на які грамадзяне прызнаюцца занятымі ў эканоміцы і не ўключаюцца ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі з пакрыццём затрат, вызначаецца камісіяй на падставе прадастаўленых дакументаў, што пацвярджаюць занятасць. Калі ў паперах пазначаны тэрмін іх дзеяння (перыяд), то рэкамендуецца грамадзяніна не ўключаць у спіс да заканчэння пазначанага ў такіх дакументах тэрміну іх дзеяння (на ўвесь перыяд дзеяння дакументаў)", - сказаў Андрэй Лабовіч.

Калі ў дакументах не прадугледжана вызначэнне тэрміну іх дзеяння (перыяду), то максімальны перыяд, на які грамадзяне не будуць уключацца ў спіс, рэкамендуецца вызначаць адзін год. Калі ж гэтыя дакументы не дазваляюць пацвердзіць занятасць больш як на адзін квартал, то такія дакументы неабходна прадстаўляць у камісію штоквартальна.

Акрамя таго, Андрэй Лабовіч нагадаў, што ў палажэнні аб парадку аднясення працаздольных грамадзян да не занятых у эканоміцы, фарміравання і вядзення базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, замацавана патрабаванне, што пацвярджальныя дакументы павінны быць перакладзены на рускую ці беларускую мову. Пераклад павінен быць афіцыйна засведчаны арганізацыяй, надзеленай такім правам у адпаведнасці з заканадаўствам краіны, на тэрыторыі якой ажыццяўляецца пераклад.

Дадатковую інфармацыю аб пацвярджэнні занятасці асобамі, якія працуюць за мяжой, можна ўдакладніць па наступнай спасылцы: http://www.mintrud.gov.by/ru/news_ru/view/dekret--3-o-sodejstvii-zanjatosti-naselenijanbspkak-podtverdit-chto-grazhdanin-rabotaet-ili-uchitsja-za-granitsej_3070/.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі