ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2021, 12:30

Мінпрацы: пры падрыхтоўцы ўказа аб добраахвотным пенсійным страхаванні арыентаваліся на сусветны вопыт

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры фарміраванні ўказа аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі арыентаваліся на міжнародны вопыт. Аб гэтым журналістам сёння расказала першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Учора Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, які прадугледжвае, што з 1 кастрычніка 2022 года ў краіне будзе ўведзена добраахвотнае страхаванне дадатковай накапляльнай пенсіі з фінансавай падтрымкай дзяржавы. Гэты дакумент - крок у развіцці пенсійнай сістэмы краіны. Пры фарміраванні падыходаў і меркаванняў вывучылі міжнародны вопыт і ўзялі найбольш паспяховыя практыкі. Цяпер гэта суфінансаванне: чалавек зацікаўлены, калі дзяржава падстаўляе плячо, удзельнічае нараўне з ім у накапленні дадатковай пенсіі. Уклад памнажаецца надвае, накопленая пенсія атрымліваецца больш, асабліва з улікам працоўнай", - расказала Наталля Паўлючэнка.

Як падкрэсліла першы намеснік міністра, гарантаваць грамадзянам захаванасць укладзеных у дадатковую пенсію сродкаў будзе рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства "Стравіта".

Як паведамлялася раней, з 1 кастрычніка 2022 года работнікам прадаставяць права выплачваць дадатковы страхавы ўзнос на накапляльную пенсію ў памеры да 10 працэнтаў ад заработку - у дадатак да абавязковага страхавога ўзносу ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў памеры 1 працэнта заработнай платы. Паралельна работадавец будзе абавязаны рабіць даплаты, суразмерныя з узносамі работнікаў, але не большыя за 3 працэнты. Пры гэтым яго агульны ўзнос на сацыяльнае (пенсійнае) страхаванне не павялічыцца. Для яго будзе суразмерна зменшаны тарыф абавязковага 28-працэнтнага страхавога ўзносу на пенсійнае страхаванне.

Удзельнічаць у новай сістэме страхавання змогуць працуючыя грамадзяне, якім да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту застаецца не менш як 3 гады. Накопленыя сродкі яны будуць атрымліваць роўнымі долямі штомесяц на працягу 5 або 10 гадоў. Прадугледжваецца магчымасць атрымання ў спадчыну накапляльнай пенсіі.

Работнікам, якія жадаюць фарміраваць дадатковую накапляльную пенсію, неабходна будзе падаць заяву і заключыць дагавор непасрэдна ў страхоўшчыка РУСП "Стравіта" або ў электронным выглядзе праз яго афіцыйны сайт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі